Падчас візіта Аляксандра Лукашэнкі ў Слаўгарад (Магілёўская вобласць) слова ўзяў мясцовы нацыянальны актывіст, інвалід вайны Фелікс Шкірманкоў.
— Прыняты дарожны закон. Інвалідаў вайны на ўсёй Беларусі 3 тысячы — ёсць такая статыстыка. З гэтых трох тысяч ці набярэцца 20-30 чалавек, якія маюць правы кіравання аўтамабілем? — запытаўся ён.
— Карацей, вызваліць ад дарожнага налогу? — паспрабаваў па-беларуску адказаць Лукашэнка.
— Ды гэта ж смешна! — завёўся Шкірманкоў. — Ну што…
Лукашэнка пад смех прысутных перабіў яго, і некалькі секунд суразмоўцы нешта казалі хорам.
— Ну дамовіліся, дамовіліся, — нарэшце сказаў Лукашэнка.
— Дамовіліся? — перапытаў ветэран.
— Дамовіліся! — запэўніў кіраўнік дзяржавы.
Фелікс Шкірманкоў нарадзіўся ў 1926 годзе ў Прапойску, цяперашнім Слаўгарадзе. Ён вэтэран вайны, сябар Партыі БНФ і ТБМ. Яшчэ ў 2005 годзе ён быў найстарэйшым дэлегатам Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі.





