Частка байкераў з клуба «Начныя ваўкі» бесперашкодна перасеклі мяжу з Польшчай. Пра гэта паведаміла прадстаўнік памежнай службы краіны Міраслава Александровіч.
«Польскія памежнікі не правяралі наяўнасць у калоне матацыклетных клубаў, а праверылі матацыклістаў паасобку», — сказала яна. Па словах Александровіч, памежнікі даведаліся ў расіянаў, на якія мерапрыемствы яны едуць.
«Кожны з іх заявіў, што прыме ўдзел у цырымоніі ў гонар савецкіх воінаў на могілках у Браневе», - паведаміла яна.
Гаворка вядзецца пра групу байкераў з Калінінграда. Ад мяжы калона з 200 расійскіх байкераў суправаджалася польскімі паліцыянтамі. Па шляху не было ніякіх інцыдэнтаў. У мотапрабегу ўдзельнічае губернатар Калінінградскай вобласці Мікалай Цуканаў.
Потым яны вярнуліся назад.





