У паўночнай частцы Кіпра праходзіць другі тур выбараў новага кіраўніка Турэцкай Рэспублікі Паўночнага Кіпра.
Два галоўныя кандыдаты — цяперашні прэзідэнт Дэрвіш Эраглу і прадстаўнік левых сілаў, незалежны кандыдат Мустафа Акінчы, які абяцае ў выпадку перамогі аднавіць палітычныя перамовы з грэкамі-кіпрыётамі.
Ён, у прыватнасці, паабяцаў дамагчыся большага даверу да кіраўніцтва турэцкага Кіпра з боку грэкаў-кіпрыётаў і выказаў гатоўнасць разгледзець магчымасць перадачы ім для гэтага памежнага горада Варошу, у якім ніхто не жыве з 1974 года.
У першым туры з невялікай перавагай перамог Дэрвіш Эраглу.
Перамовы паміж турэцкай і грэчаскай часткай Кіпра, накіраваныя на пераадоленне падзелу вострава перыядычна і безвынікова вядуцца ўжо многія гады.
Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра займае паўночную траціну тэрыторыі Кіпра і прызнана толькі Турцыяй.
На дадзены момант урад Рэспублікі Кіпр (грэчаскай часткі Кіпра) працягвае заставацца адзінай міжнародна прызнанай уладай на востраве.





