Грамадскія актывісты Вольга Мікалайчык, Андрэй Мельнікаў і Леанід Кулакоў падрыхтавалі да сустрэчы «пуцінскіх» байкераў плакат «Акупанты — вон», жоўта-блакітны і бел-чырвона-белы сцягі і партрэт загінулага на Майдане беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.
Аднак самі байкеры каля Кургана славы ў запланаваны час не з'явіліся.
Скандальны мотапрабег «Масква — Берлін», які ў суботу стартаваў з Масквы, мусіў прыбыць на Курган славы 25 красавіка а 23-й гадзіне.
Аднак калона вырашыла спыніцца ў Смаленску і выправіцца ў Беларусь ранкам у нядзелю.





