Як чакаецца, на пасадзе кіраўніка дзяржавы яшчэ на адзін пяцігадовы тэрмін застанецца Нурсултан Назарбаеў, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 26 гадоў.
Апазіцыйныя партыі не вылучылі кандыдатаў, а два супернікі Назарбаева лічацца прадзяржаўнымі.
У ходзе перадвыбарчай кампаніі прэзідэнт паабяцаў эканамічную і сацыяльную стабільнасць.
Праваабарончыя арганізацыі вінавацяць улады Казахстана ў сістэматычным падаўленні апазіцыі.





