Пракуратурай Мінскай вобласці накіравана ў абласны суд крымінальная справа ў дачыненні да 30-гадовага неаднаразова судзімага жыхара Мінскага раёна.

Як паведаміла намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК па Мінскай вобласці Таццяна Находка, мужчына абвінавачваецца ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю, наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці шляхам падпалу, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры, а таксама ў наўмысным забойстве, учыненым з мэтай схаваць іншае злачынства.

Згодна з прад'яўленым абвінавачаннем 30-гадовы мужчына, які нідзе не працуе, вызваліўшыся ў канцы снежня 2013 года з месцаў пазбаўлення волі, у адзін з дзён лістапада 2014 года зайшоў у дом суседа 1965 года нараджэння, дзе разам з апошнім і яго 48-гадовай сужыцелькай распіваў спіртныя напоі. У ходзе раптоўна ўзніклай сваркі нанёс гаспадару дома і яго сужыцельцы множныя ўдары нажом у вобласць твару і шыі, прычыніўшы ім цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх пацярпелыя памерлі на месцы злачынства.

Жадаючы схаваць сляды забойства, абвінавачваны падпаліў дом. У выніку пажару была знішчана і пашкоджана пабудова і маёмасць агульным коштам больш за 90 млн. рублёў, чым пацярпелым прычынены ўрон у буйным памеры.

Пакідаючы месца злачынства, абвінавачваны ў двары дома пацярпелых, сустрэў 57-гадовага аднавяскоўца. Жадаючы пазбавіцца ад сведкі, з мэтай забойства, саштурхнуў мужчыну ў бетонную яму вышынёй звыш два метры. У выніку падзення пацярпеламу былі прычынены шматлікія цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён праз некалькі тыдняў памёр у бальніцы.

За наўмыснае забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю, а таксама за наўмыснае забойства чалавека з мэтай схаваць іншае злачынства, учыненае асобай, якая раней учыніла злачынства, судом можа быць прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 25 гадоў, або пажыццёвае зняволенне, або смяротная кара.

Крымінальным заканадаўствам за наўмыснае знішчэнне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным спосабам, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры, прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.

Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ажыццяўлялася ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?