Фота AFP

Фота AFP

На сустрэчы ў Ерэване ў пятніцу, 24 красавіка, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд абмеркавалі пытанне паставак «Містраляў», а таксама закранулі сітуацыю ва Украіне і працэс выканання мінскіх дамоўленасцяў.

«З прэзідэнтам Аляндам адбылася досыць працяглая і вельмі грунтоўная размова, — адзначыў прэс-сакратар расейскага лідэра Дзмітрый Пяскоў. —

«Містралі» таксама закраналіся, у дадзеным выпадку ніякіх праблем няма».

У дачыненні да сітуацыі ва Украіне, кіраўнікі дзяржаў закранулі пытанне прыцягнення ЗША да перамоваў у «нармандскім фармаце».

У цэлым, падкрэсліў ён, у ходзе перамоваў «была адзначана неабходнасць недапушчэння дэградацыі вельмі багатых з пункту гледжання розных вымярэнняў двухбаковых французска-расійскіх адносінаў».

Алянд, каментуючы вынікі сустрэчы з Пуціным, заявіў, што рашэнне пра лёс верталётоносцаў «Містраль» пакуль не прынятае.

Пры гэтым інфармаваная крыніца Reuters адзначыла, што Расія і Францыя ў бліжэйшы час скасуюць кантракт на пастаўку «Містраляў». Крыніца ТАСС у дыпламатычных колах, у сваю чаргу, заявіла, што ў Маскве лічаць прымальнай сумай няўстойкі паўтара мільярда еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?