Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што некаторыя алігархі спрабуюць дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, у тым ліку выкарыстоўваючы права грамадзян на пратэст.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Украіна», якое выйшла ў эфір у пятніцу вечарам.

Паводле яго заявы, шахцёры маюць права на пратэст. «Аднак ці можам мы даць магчымасць выкарыстоўваць гэта права прайдзісветам, «цітушкам», якія ніякага дачынення да шахцёрскай справы не маюць? Ужо ўстаноўленыя факты раздачы грошай, якія падрываюць давер да гэтых акцыяў», — адзначыў Парашэнка.

Ён сказаў, што правам грамадзян карыстаюцца «нячыстыя на руку палітсілы і асобныя алігархі».

«Тыя з алігархаў, хто збіраецца ціснуць на ўладу псеўдазабастоўкамі, атрымаюць па руках», — сказаў Парашэнка.

Ён таксама заявіў, што даручыў праваахоўнікам прыцягнуць да адказнасці тых, хто хоча дэстабілізацыі ў краіне.

Як вядома, страйк шахцёраў і іх патрабаванне замяніць міністра энергетыкі — гэта частка плана па абароне інтарэсаў кампаній Рыната Ахметава на энергарынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?