МУС змяніла інструкцыю аб парадку прыёму экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам. У ім прапісана, як курсанты будуць здаваць на правы.

Экзамены праводзяцца паслядоўна: спачатку тэарэтычны, затым практычны. Таму, хто здаў тэорыю, можна здаваць практыку на працягу наступных 6 месяцаў. Калі не паспеў — тэорыя пераздаецца нанова.

Тэарэтычны экзамен — «камп'ютар» — павінен доўжыцца не больш за пятнаццаць хвілін, а па білетах на папяровым носьбіце — не больш за трыццаць хвілін. Ацэнку «здаў» атрымлівае той, хто памыліўся не больш за адзін раз. Той, хто за ліміт часу на ўсе пытанні адказаць не паспеў, атрымлівае ацэнку «не здаў».

Практычны экзамен на вучэбным аўтамабілі прымаецца ў два этапы: на аўтадроме («пляцоўка») і ва ўмовах рэальнага дарожнага руху («горад»).

Пераздаваць любы з экзаменаў можна не адразу - не раней, чым праз шэсць дзён пасля апошняй спробы. Калі не здалі тэорыю або практыку з трэцяй і далей спробаў, пераздаваць можна толькі праз 30 дзён.

У горадзе дазволілі выкарыстоўваць GPS-навігатар: адпаведнае рашэнне прымаецца старшынёй экзаменацыйнай камісіі па ўзгадненні з экзаменатарамі. Тады экзаменатар перад пачаткам іспыту ўносіць выпрабавальны маршрут у навігатар.

Апеляцыю з гэтага часу можна падаваць толькі раз — паўторная разгляду не падлягае.

Калі курсант экзамены здаў, атрымаў экзаменацыйную картку, але не падаў яе ў ДАІ для атрымання пасведчання кіроўцы на працягу трох гадоў, тэорыю і практыку прыйдзецца здаваць нанова.

Новаўвядзенні ўступаюць у сілу 26 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?