Новую тэндэнцыю ў Тайвані заўважыў партал Rocket News: уладальнікі сабак робяць жывёлам стрыжкі ідэальных форм — кубічныя і круглыя.
Як сцвярджае партал, галоўная мэта такіх стрыжак — лайкі і рэпосты ў сацсетках.
Па-за межамі Тайваня трэнд заўважаны не быў, але можна ў хуткім часе чакаць з’яўлення кубічных сабак у Японіі і Кітаі.
«Калі б людзі былі пухнатымі, як іх гадаванцы, ім бы не спатрэбілася пластычная хірургія», — жартуе Rocket News.
Праўда, некаторыя сабакі могуць не зусім адэкватна ўспрымаць стрыжкі. Напрыклад, сабака па мянушцы Джын Дан пасля стрыжкі некалькі дзён хадзіў пераважна на задніх лапах.
Глядзіце таксама: Стаячы кот Джордж — новая зорка інтэрнэту





