Нацыянальны статыстычны камітэт выдаў чарговую штомесячную справаздачу аб сярэдніх заробках у Беларусі.
Зарплата супрацоўнікаў, чыя дзейнасць звязаная з вылічальнай тэхнікай, за сакавік склала 23,7 млн беларускіх рублёў, альбо 1650 даляраў. За люты было 2100 даляраў.
Сярэднія заробкі ІТ-шнікаў усё роўна засталіся далёкімі ад бліжэйшых суседзяў па рэйтынгу — супрацоўнікі паветранага транспарту за сакавік маюць у сярэднім 13,156 млн.
У пазамінулым месяцы, студзені, сярэдняя зарплата ІТ-шнікаў складала каля 23 млн. Да 31,4 млн яна падскочыла, як кажуць прадстаўнікі галіны, за кошт выплаты гадавых бонусаў.
Сярэдняя зарплата па ўсёй Беларусі склала ў сакавіку 6,48 млн рублёў альбо 451,5 даляра. Гэта на 5,8% больш за люты.
Найменшая сярэдняя зарплата, 3,9 млн альбо 273 даляры, у сферы прадстаўлення сацыяльных паслуг. Менш за 5 млн ці 350 даляраў маюць у сярэднім у сферах адукацыі, сельскай гаспадаркі, гатэляў і рэстаранаў.





