Французская кампанія AREVA і ўкраінскі «Энергаатам» у пятніцу падпісалі кантракт на пастаўкі ўзбагачанага ўрану для АЭС Украіны, паведамляе прэс-служба ўкраінскай кампаніі.
Кантракт быў падпісаны ў Бруселі прэзідэнтам НАЭК «Энергаатам» Юрыем Недашкоўскім і старэйшым выканаўчым віцэ-прэзідэнтам, кіраўніком падраздзялення Mining & Front-End Аліўе Ванцам.
«Сёння падпісаны кантракт, якім пашыраецца супрацоўніцтва з адным з сусветных лідараў у сферы ядзерных тэхналогій — французскай кампаніяй AREVA. Гэты кантракт з'яўляецца рэальным крокам у сферы дыверсіфікацыі паставак ядзерных матэрыялаў для ўкраінскіх АЭС», — прыводзіць каментар Недашкоўскапгп прэс-служба «Энергаатама».





