Другі месяц у Мінску ідзе беспрэцэдэнтная рэформа ЖКГ. У Першамайскім раёне, напрыклад, колькасць кіраўнікоў скарацілася напалову.

У офісах па вуліцы Кедышкі, 27 цяпер суседнічаюць не адна, а дзве структуры: ЖРЭА і КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка Першамайскага раёна». У адной замест 278 спецыялістаў засталося 93, у іншай — з'явілася 55. Разам: мінус 130 кіраўнікоў.

sb.by

sb.by

Гэта першы плюс распачатай з 1 сакавіка радыкальнай рэформы гарадской структуры ЖКГ. З 1 мая ў Першамайскім раёне знікнуць 17 ЖЭСаў. Іх зменяць 7 жыллёва-эксплуатацыйных участкаў, аб'яднаўшы найлепшых і дасведчаных работнікаў.

Зарплата хаус-майстроў — ад 5,6 мільёна рублёў у месяц да 7,8 мільёна. Улічваецца якасць працы і памяншэнне скаргаў жыхароў. На другім месяцы рэформаў колькасць камунальных скаргаў і заявак у раёне зменшылася на 3-10%. Аднак галоўны вынік чакаецца ў наступным годзе, калі КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка Першамайскага раёна» правядзе тэндэры па выбары падрадчыка.

«На тэндэр можа прыйсці хто заўгодна, — раскрывае правілы гульні Аляксандр Маневіч, дырэктар КУП «Жыллёвая камунальная гаспадарка Першамайскага раёна». — Лоты будуць прадстаўляць сабой пэўныя ўчасткі, напрыклад, жылы масіў у 200 дамоў агульнай плошчай 650 тысяч квадратных метраў. Прэтэндэнт будзе адказваць за ўсё: уборку, тэхабслугоўванне, стан тэрыторыі. А мы яму прызначаем планава-разліковую цану».

Далей ідзе гандаль: хто прапануе меншую цану. У суіскальніка павінен быць сертыфікат, навучаны персанал, і як мінімум 5 гадоў досведу працы. А галоўная мэта эксперыменту — гараджане павінны адчуць камфорт і клопат пры ўмераным кошце на паслугі ЖКГ. Да канца года такую рэформу пройдуць усе раёны Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?