Запосціць фота сяброўкі з тваім іменем на яе грудзях лічыцца дастаткова модным сярод падлеткаў. Там, дзе ёсць попыт, з’яўляецца і прапанова — цягам некалькіх гадоў за такую паслугу можна было заплаціць.
Прыватна так зарабляла многа дзяўчын, але спосабы аплаты былі не такімі зручнымі ды і гарантыяў ніхто не даваў. Пакуль не з’яўвіўся сэрвіс Tittygram — прыклад таго, што любую распаўсюджаную практыку ў сацсетках можна манетызаваць.
Стваральнікі сайта максімальна спрасцілі працэс — вы пакідаеце пошту, пажаданы тэкст і аплочваеце паслугу (10$) — фота з дзявочымі грудзямі абяцаюць цягам гадзіны. У бізнэс-версіі вы можаце абраць і саму мадэль, абыдзецца гэта ў чатыры разы даражэй. Можна стаць і мадэллю — ад вас чакаюць сэлфі ў ніжняй бялізне, гарантуюць ананімнасць і прапануюць заробак у сто даляраў у дзень.
Пра сэрвіс ужо напісаў Playboy, Buzzfeed, The Moscow Time і паказалі некаторыя расійскія каналы. Па словах уладальнікаў, замоваў мноства. Скарысталася ціціграмкай нават расійскае аддзяленне Burger King.





