На выставе Asia World Expo ў Ганконгу кампанія Hanson Robotics прадставіла Хана — роба-галаву, якая можа падтрымліваць амаль паўнавартасную размову, распавядае Reuters.

Каля 40 матораў забяспечваюць Хану міміку, падобную да чалавечай. Яго галава пакрытая скурай, падобнай да чалавечай. Нават яго пачуццё гумару зрабілі падобным да нашага.

«Я не абавязаны рабіць, што вы мне скажаце, я маю свабодную волю», — жартуе (спадзяемся) Хан. Яго паводзіны кантралююцца праз простую мабільную праграму, але ён здольны і на адносна аўтаномныя дзеянні.

Робат можа распазнаць пол і ўзрост суразмоўцы і нават «ўзровень шчаслівасці». Ён сярод іншага ўмее і фліртаваць, крыўляцца ды прыкідацца п’яным.

Роба-галава можа паступіць у продаж ужо ў гэтым годзе ў жаночай версіі па імі Ева. Робат можа быць карысным як у гатэлях ці казіно, так і ў сферы аховы здароўя ды ў якасці «сябра» для пенсіянераў.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?