Удзельнікі расійскага клуба байкераў «Начныя ваўкі» маюць праблемы з атрыманнем шэнгенскіх візаў, а ўлады Германіі анулюе выдадзеныя ім раней візы.

Пра гэта паведаміў польскі міністр замежных спраў Гжэгаж Схетына у эфіры Radio Zet.

«Ведаю, што яны маюць праблемы з атрыманнем шэнгенскай візы», — сказаў міністр, каментуючы праблему рэйду байкераў з Масквы ў Берлін.

«У сваю чаргу, Германія анулюе шэнгенскія візы», — адзначыў Схетына і дадаў, што польскі ўрад плануе сёння вырашыць, ці прапускаць гэтых байкераў на сваю тэрыторыю.

Схетына не выключыў, што Польшча таксама анулюе выдадзеныя удзельнікам гэтага клуба шэнгенскія візы. «Мы павінны ўбачыць, якой будзе візавая сітуацыя, якую яна мае сувязь са спісам, які мы атрымалі», — растлумачыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0