У перыяд са снежня 2015 года па сакавік 2016-га плануецца запусціць спадарожнік «Белінтэрсат-1», перадае БЕЛТА заяву кіраўніка праекту, намесніка дырэктара па развіцці Завода дакладнай электрамеханікі Андрэя Абрамава.

На пачатку другога кварталу 2016 года праз «Белінтэрсат-1» ужо пачнуць прадстаўляцца паслугі сувязі.

Праект арыентаваны на экспарт, прапаноўвацца будуць тэлекамунікацыйныя сэрвісы (інтэрнэт, галасавая і IP-тэлефанія, нізкахуткасная тэлеметрыя…) і стварэнне карпаратыўных сетак сувязі. Праект рэалізуецца з 2013 года ў адпаведнасці з загадам Лукашэнкі.

Распрацоўшчыкі «Белінтэрсат-1» плануюць пачаць аказваць паслугі сувязі яшчэ да запуску ўласнага спадарожніка і шукаюць партнёра, што часова прадставіць рэсурсы свайго спадарожніка.

Праект нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі развіваецца і на зямлі: у Станькаве за 40 км ад Мінска будуецца наземны комплекс кіравання, мантаж антэн і абсталявання будзе ісці да восені.

***

Сёння Беларусь мае адзін спадарожнік. Беларускі касмічны апарат (БКА) быў запушчаны ў 2012 годзе. Яго распазнавальная здольнасць — 2 м у аднаканальным (панхраматычным) рэжыме і 10,5 м у шматканальным.

Чытайце таксама: Новы беларускі спадарожнік будзе больш камерцыйным

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?