Працягваецца афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў Грузію. Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Аўтаномную Рэспубліку Аджарыя — адзін з найбольш развітых рэгіёнаў краіны.

Тут адбудзецца сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынёй урада Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя Арчылам Хабадзэ.

Аляксандр Лукашэнка таксама прыме ўдзел у цырымоніі падпісання пагаднення аб устанаўленні партнёрскіх адносін паміж гарадамі Брэст і Батумі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?