Tut.by

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся такія паказчыкі, як узровень ВУП на душу насельніцтва, чаканая працягласць жыцця, узровень даверу ў грамадстве, наяўнасць свабоды выбару, узровень карупцыі і шчодрасць. Даследчыкі абапіраліся на дадзеныя апытанняў, якія праводзіў Амерыканскі інстытут грамадскай думкі Гэлапа.

Першы рэйтынг самых шчаслівых краін свет быў складзены ў 2012 годзе, другі - у 2013 годзе, а цяпер падведзены вынікі трэцяга даследавання.

Беларусь займае 59-ы радок, Перад намі Малдова — 53-я і Літва — 56-я, за намі: Польшча — 60-я, Расія — 64-я, Эстонія — 73-я, Латвія — 89-я, Украіна толькі 111-я.

Самай шчаслівай краінай свету стала Швейцарыя, у ТОП-5 трапілі Ісландыя, Данія, Нарвегія і Канада. У першую дзясятку рэйтынгу ўваходзяць Фінляндыя, Нідэрланды, Швецыя, Новая Зеландыя і Аўстралія.

Усяго ў спісе — 158 краін.

Самай няшчаснай краінай свету прызнана афрыканская дзяржава Тога. У самым нізе спісу таксама знаходяцца Афганістан, Сірыя, Бурундзі, Бенін, Руанда, Буркіна-Фасо, Кот-д'Івуар, Гвінея і Чад.

ЗША ў рэйтынгу самых шчаслівых краін свету займаюць 15-е месца, Ізраіль — 11-е, Мексіка — 14-е, Коста-Рыка — 12-е, Аўстрыя — 13-е, Вялікабрытанія — 21-е, Бельгія — 19-е, ААЭ — 20-е, Германія — 26-е, Казахстан — 54-е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?