Адзнакі, прыраўнаваныя да нездавальняючых па выніках ЦТ (так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ), зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 8 красавіка 2015 года №17.

У параўнанні з 2014 годам: ніжнія парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце пакінуты на ўзроўні 2014 года, а ніжнія парогавыя значэнні прахадных балаў па другім профільным прадмеце - на 5 балаў ніжэйшыя за ўстаноўленыя ў 2014 годзе.

У 2015 годзе нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены:

па першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 14; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - ад 0 да 19; па другім прадмеце профільнага іспыту: матэматыка, фізіка, хімія, біялогія - ад 0 да 9; гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) - ад 0 да 14.

Руская мова, беларуская мова - ад 0 да 9, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці.

Ніжнія парогавыя значэнні ў ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў ВНУ па групах спецыяльнасцей «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «Жывёлагадоўля. Рыбаводства. Пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя», у МУС (толькі на месцы дадатковага набору)

— устаноўлены ад 0 да 4 балаў.

У пастанове адзначана, што дадатковы набор у ВНУ будзе праводзіцца на вакантныя месцы, якія застануцца пасля залічэння абітурыентаў у дзённай бюджэтнай форме атрымання адукацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?