Шарамецьеў Андрэй, 9 гадоў, прапаў 22 красавіка каля 16 гадзін, ён пайшоў пасля ўрокаў са школы №137 (г. Мінск, вул. Каліноўскага, 50/2) і да позняй ночы 24 красавіка пра яго не было вядома.
Яго пошукі былі шырокія, дзясяткі валанцёраў раздрукоўвалі і расклейвалі арыенціроўкі,
было заклеена не толькі Уручча, але станцыі метро ад «Каменнай Горкі» да «Уручча», фоткі былі перададзеныя таксістам аднаго з аператараў, а таксама работнікам метрапалітэна. Прачэсвалася тэрыторыя.
Паведамляецца, што Андрэя знайшлі на Баравой (праз МКАД ад вул. Цікоцкага). Шукала вялікая група з ліхтарыкамі, яны і знайшлі.
«Малога на руках неслі, паляцелі ўсім натоўпам па машынах», пішацца ў каментарах. Насустрач адразу выехала мама.
Высветлілася, што 9-гадовы Андрэй згубіўся, калі пасля школы вяртаўся з сябрам з крамы. Проста пайшоў не ў той бок … і заблукаў. Дзіця пасаромелася спытаць у мінакоў, як знайсці дарогу дадому. Ноч яго заспела ў пад'ездзе ў чужым доме.
З хлопчыкам усё нармальна
Фота Аляксандра Квяткоўскага, атрад «Анёл»