Вызначыліся паўфіналісты футбольнай Лігі Еўропы.

Reuters.com

Reuters.com

Сярод іх — днепрапятроўскі «Дніпро», які ў паўторным паядынку (матч прайшоў у Кіеве) выйграў у бельгійскага «Бруге» з лікам 1:0 (першы матч — 0:0). Гол на рахунку Яўгена Шахава (пас — Руслан Ротань).

Кіеўскае «Дынама» прайграла ў гасцях «Фіярэнціне» з лікам 0:2 (першы матч — 1:1), і далей ідуць італьянцы.

Не здолеў прабіцца ў фінал і расійскі «Зеніт», што згуляў у Санкт-Пецярбургу ўнічыю з Севільяй — 2:2 (першы матч — 1:2).

Выйшаў у паўфінал і італьянскі «Напалі», які па суме двух матчаў перамог «Вольфсбург» (першы матч 4:1, другі 2:2).

Такім чынам: «Днепр», «Фіярэнціна», «Напалі», «Севілья».

Лёсаванне пройдзе ў пятніцу, матчы 1/2 фіналу — 7 і 14 мая. Фінал — 27 мая ў Варшаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0