Фота свайго ката Джорджа карыстальнік пад нікам Egzo апублікаваў на Reddit 22 красавіка. За дзень здымкі набралі за мільён праглядаў.
Джордж ужо завёў акаўнт у Instagram і набраў першыя тысячы падпісантаў.
Папулярнасць Джорджу прынеслі два фактары: любоў да стаяння на задніх лапах і сумныя вочы, што нагадваюць крытычны позірк Сярдзітай Коткі.
«Ён самы мілы кот з тых, што я ведаю. Напраўду дзіўны, але мілы», — піша гаспадар Джорджа.
Глядзіце таксама: Пяць самых знакамітых катоў інтэрнэту





