Фота: Сяргей Пажога, «Мінск-навіны»

Фота: Сяргей Пажога, «Мінск-навіны»

На таблічкі з назвай прыпынку і маршрутамі транспарту «Мінсктранс» наносіць дадатковы лічбавы код, распавядае «Мінск-навіны».

Код прызначаны для SMS-сэрвісу: абаненту трэба набраць *960*[код]#, каб даведацца, калі на прыпынак прыйдзе транспарт. Карыстальнік атрымае ў адказ нумары маршрутаў і час да іх прыбыцця.

Пакуль SMS-сэрвіс даступны толькі абанентам МТС, але ў стадыі прапрацоўкі яго распаўсюд на іншых аператараў. Цана SMS будзе залежыць ад аператара.

Сэрвіс звяраецца не з раскладам транспарту (ад якога транспарт можа з розных прычын адхіляцца), а з каардынатамі машын, што здымаюцца ў рэальным часе.

Коды на прыпынках расшыфроўваюцца проста. Першая лічба значыць раён горада, другая і трэцяя — нумар у алфавіце першай літары назвы прыпынку, чацвёртая і пятая — нумар прыпынку сярод тых, што пачынаюцца з такой літары ў гэтым раёне.

***

SMS-сэрвіс дубліруе электронныя табло, ужо ўсталяваныя ў Мінску на двух дзясятках прыпынкаў (у планах — яшчэ 20 табло), а таксама «Віртуальнае табло» на сайце «Мінсктранса». І рэальныя, і віртуальныя табло бясплатныя.

Дадаць у праграму для смартфонаў «Віртуальнае табло» спрабавалі мінскія распрацоўшчыкі. Пасля таго, як функцыя з’явілася ў іншай праграме, «Мінсктранс» закрыў сэрвіс, каб амаль праз год адкрыць яго з абавязковай рэгістрацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?