У мінскай Нацыянальнай бібліятэцы 24—25 красавіка пройдзе Першы гарадскі кніжны фестываль «Кнігі і горад».
Урачыстае адкрыццё пройдзе 24 красавіка а 14-й гадзіне, на ім выступіць гурт S°unduk.
У праграме кірмаш, выстава хэнд-мэйду, дзіцячыя заняткі і майстар-класы, паэтычныя імпрэзы, чытацка-пісьменніцкі батл, літаратурныя гутаркі і клубы, літкавярня, выступы папулярных беларускіх аўтараў. На дзіцячай пляцоўцы будуць дзейнічаць лялечныя тэатры «Кардонка» Святланы Бень і «Лямцавая батлейка», а таксама эксперыментальны тэатр «БуСемаПа» і многія іншыя.
З 19 да 23 гадзіны 24 красавіка ў Навуковай бібліятэцы БНТУ ў межах фэсту пройдзе «Бібліяноч», у праграме якой клуб настольных гульняў, паказ дакументальных кароткаметражных фільмаў, праекты «пад замком», «Жывая бібліятэка», канцэрт у дворыку універсітэта і фаер-шоу.
24-га фестываль будзе дзейнічаць да 21-й гадзіны, 25-га — з 10 да 18.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.





