Амерыканскія металісты Dream Theater упершыню наведаюць Беларусь 25 чэрвеня. Гурт выступіць у Палацы спорту ў межах фестывалю Metropolis Fest.
Квіткі на фэст ужо паступілі ў продаж па цэнах 600-900 тысяч. Іншыя ўдзельнікі фэсту стануць вядомыя пазней.
На сённяшні дзень Dream Theater працуюць над новым альбомам, што стане 13-м у дыскаграфіі гурту. Альбом мае выйсці ўвосень. У Мінску хутчэй за ўсё прагучаць песні з папярэдніх альбомаў.
Пасля мінскага выступу гурт скіруецца ў еўрапейскі тур, што завершыцца 31 ліпеня на нямецкім фестывалі Wacken.
***
Dream Theatre — піянеры жанру прагрэсіў-метал. Гурт быў заснаваны ў 1985 годзе выпускнікамі бостанскага музычнага каледжу Берклі. З 12 альбомаў гурту многія ўключаныя ў разнастайныя топы альбомаў усіх часоў, удзельнікаў гурту рэгулярна ўключаюць у спісы найвялікшых музыкаў свету. Аб Dream Theater кажуць як аб адным з самых уплывовых метал-гуртоў нароўні з Metallica, Black Sabbath і Iron Maiden.





