Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер адклаў свой візіт у Кіеў, прызначаны на панядзелак, 30 сакавіка.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта Украіны па выніках тэлефоннай размовы Юнкера з Пятром Парашэнкам.

«У часе гутаркі Жан-Клод Юнкер паведаміў, што на жаль вымушаны перанесці візіт у Кіеў, які планаваўся на панядзелак 30 сакавіка, з-за непрадбачаных абставінаў са здароўем. Суразмоўцы дамовіліся ўзгадніць новыя даты візіту па дыпламатычных каналах, а таксама пацвердзілі, што 27 красавіка адбудзецца Саміт Украіна — ЕС «, — сказана ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?