Дзяўчына, студэнтка Баранавіцкага дзяржуніверсітэта, праходзіла ў Жабінкаўскім раёне вучэбную практыку.

Трагічнае ДТЗ адбылося 27 Сакавіка прыкладна а 8.30 на 32 км аўтамабільнай дарогі М1 / Е30 каля пасёлка Ракітніца.

Мясцовы жыхар (1993 г.н.) ехаў на аўтамабілі Ford Mondeo ў бок Брэста па другой паласе руху і здзейсніў наезд на дзяўчыну (1994 г.н.), якая пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе справа налева па ходзе руху аўтамабіля. Удар быў такой сілы, што дзяўчыну адкінула на некалькі метраў, паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Брыгада хуткай дапамогі, спрабавала рэанімаваць пацярпелую на месцы аварыі, аднак атрыманыя траўмы былі несумяшчальныя з жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?