У т.зв. «Данецкай народнай рэспубліцы» з красавіка 2015 года пачнецца рэгулярная выплата пенсій у расійскіх рублях. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік «ДНР» Аляксандр Захарчанка, перадае Данецкае агенцтва навін.
Згодна з дакументам, Пенсійнаму фонду «ДНР» загадана «пачаць рэгулярную выплату пенсій грамадзянам, якія маюць права на пенсійнае забеспячэнне і якія стаяць на ўліку ў Пенсійным фондзе Данецкай народнай рэспублікі».
Пенсіі будуць выплачвацца ў расійскіх рублях «у раней прызначаных памерах па ўсталяваным курсе ўкраінскай грыўны да расійскага рубля 1:2».
Абавязкі па выплаце і дастаўцы пенсій ускладзеныя на Цэнтральны рэспубліканскі банк і дзяржпрадпрыемства «Пошта Данбаса».





