Першае ў свеце пераноснае бамбасховішча жаўнеры могуць прывезці з сабой на грузавіку і ўсталяваць з дапамогай экскаватара менш чым за дзве гадзіны, паведаміў сайт news.err.ee.

Фота з сайта кампаніі-вытворцы.

Фота з сайта кампаніі-вытворцы.

Памяшканне, сцены якога зробленыя са шчыльнага поліэтылену, мае модульную схему пабудовы, і такім чынам можа быць колькі заўгодна вялікім. Кожны модуль Sub Safe U1, які трэба схаваць пад зямлю, змяшчае 12 чалавек. Пры патрэбе модулі могуць быць абладаваныя рознымі санітарна-гігіенічнымі сістэмамі, электрычнасцю, вентыляцыяй і інтэрнэт-сувяззю.

Пластыкавыя сцены забяспечваюць абарону ад вільгаці, шкодных рэчываў і высокіх і нізкіх тэмператур - ад мінус 50 да плюс 80 градусаў. На іх можна мацаваць ложкі і драбіны.

Звычайна бамбасховішчы і іншыя падземныя ўмацаванні робяць з бетону ці металу, што не забяспечвае поўнай абароны ад вады і вільгаці. У той жа час пластык радыкальна зніжае вагу канструкцыі, робіць яе мабільнай і хуткай у зборцы.

Кампанія-вытворца Terramil выпрабоўвала бамбасховішча Sub Safe U1 разам з вучонымі Універсітэта Тарту. Паводле яе інфармацыі, модулі, калі іх закапаць у зямлю на глыбіню каля 2 мэтраў, вытрымліваюць выбух 155-мм артылерыйскага снарада. На гэтым тыдні падчас эстонска-амерыканскіх сумесных вучэнняў бамбасховішча таксама выпрабоўвалі на ўдары авіябомбаў, аднак пра вынікі пакуль не паведамлялася.

Як выпрабоўвалі Sub Safe U1 артылерыйскім абстрэлам.

Крыста Кірс, адзін з дырэктараў Terramil, лічыць, што Sub Safe U1 абароніць сваіх жыхароў нават ад ядзернай зброі, калі будзе закапаная пад зямлю на 40-50 метраў. Па ягоных словах, такія краіны як Саудаўская Аравія, Бахрэйн, Пакістан, Індыя і Егіпет ужо выказалі цікавасць да закупкі распрацоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?