Міністр іміграцыі Канады Крыс Александэр назваў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна «тэрарыстам».

Як паведамляе National Post, такую заяву міністр зрабіў падчас выступу перад Кангрэсам украінцаў у Канадзе.

«Так, гэта тэрарызм. І Уладзімір Пуцін паводзіць сябе як тэрарыст», — заявіў канадскі палітык.

Таксама Крыс Александэр адзначыў, што «няма такога сцэнару, які вёў бы да міру ва ўсім свеце, але не ўключаў бы актыўныя міжнародныя спробы забяспечыць Украіну ўсім неабходным, каб адвесці расійскія войскі ад яе мяжы і засцерагчы іх».

Амбасада РФ назвала заяву Крыса Александэра «пяціхвілінкай нянавісці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?