Пару дзён таму спявак Макс Корж, знакаміты не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, вырашыў сабраць фанатаў для таго, каб пакатацца на лонгбордзе*. Ён даў абвестку ў сацыяльных сетках: Укантакце і Instagram.
*Лонгборд (англ. longboard) — разнавіднасць дошак, якія характарызуюцца вялікай хуткасцю, палепшанымі хадавымі якасцямі, у адрозненне ад класічнага скейтборда, не выкарыстоўваюцца для трукавага катання.
Нягледзячы на вялікую колькасць лайкаў пад паведамленнем спевака, сёння а 17:30 у прызначанае месца прыйшло каля 60-70 чалавек, якія да апошняга яго чакалі.
Але Макс Корж так і не прыйшоў. У пачатку 19-й гадзіны людзі пачалі разыходзіцца.
У сацыяльных сетках гэта імгненна выклікала рэакцыю, і людзі на старонцы спевака пад паведамленнем пачалі актыўна выказвацца.
Дык што гэта было?
Недавер да сваіх фанатаў ці адмена мерапрыемства пад якімсьці ўплывам?





