Актрыса Эма Уотсан узначаліла рэйтынг самых выбітных жанчын 2015 года, паведамляе AskMen. Зорка фільмаў пра Гары Потэра і пасол добрай волі ААН апярэдзіла канкурэнтак у асобе спартсменкі Ронды Роўз і тэледзівы Кім Кардаш'ян, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
Эма Уотсан, reddit.com
У рэйтынг увайшлі 99 вядомых жанчын, якія былі задзейнічаныя ў кінаіндустрыі, шоў-бізнэсе, спорце, навуцы і іншых галінах. Топ-ліст быў складзены рэдакцыяй інтэрнэт-партала для мужчын шляхам апытання чытачоў і кансультацый з экспертамі розных галін. У якасці асноўнага крытэра рэдактары выкарыстоўвалі пытанне «Якая жанчына аказвае найбольш моцны ўплыў на наша жыццё?».
Топ-10 пазіцый рэйтынгу выглядаюць так:
1. Эма Уотсан (актрыса і грамадская дзяячка, твар кампаніі за гендэрную роўнасць #HeForShe)
2. Ронда Роўз (спартсменка, змешаныя баявыя мастацтвы)
3. Кім Кардаш'ян (тэлезорка)
4. Тэйлар Свіфт (спявачка)
5. Ліндсі Вон (спартсменка, лыжы)
6. Элізабэт Холмс (кіраўніца кампаніі Theranos, самая маладая мільярдэрка ў свеце)
7. Беёнсэ (спявачка)
8. Амаль Клуні (праваабаронца)
9. Джэніфер Лоўрэнс (актрыса)
10. Серэна Уільямс (тэнісістка)
Больш падрабязна з рэйтынгам можна азнаёміцца на сайце AskMen.
Спіс самых выбітных жанчын быў складзены рэдакцыяй інтэрнэт-рэсурсу ўпершыню. Раней AskMen штогод рыхтаваў топ-лісты самых жаданых жанчын планеты.
Чытайце таксама: Зорка «Гары Потэра» Эма Уотсан зачаравала прынца Гары





