Беларуская кампанія «ІТЦ-М» прадставіла лінейку Android-планшэтаў Flycat, паведамляе Onliner.by.

Планшэты працуюць на чыпе MTK 8382 з 4-ядзерным працэсарам, маюць 1 Гб аператыўнай і 16 Гб унутранай памяці, падтрымліваюць карткі памяці MicroSD і маюць два слоты для сім-картак.

У лінейку ўваходзяць планшэты Flycat Unicum 7, 8 і 10. Рэкамендаваная цана першых двух — каля 200 даляраў, трэцяга — каля 225 даляраў.

Між сабой планшэты адрозніваюцца дыяганалямі дысплэяў — 7, 8 і 10 цаляў. Разрозненне экранаў усіх трох мадэляў — 1280х800 пікселяў. Планшэты ў залежнасці ад дыяганалі экрану маюць батарэі на адпаведна 3, 4 і 7 ампер-гадзін.

***

Прадукцыя Flycat не ёсць першымі планшэтамі пад беларускім брэндам. На выставе TIBO-2012 кампанія Horizont прадставіла ўласную лінейку брэндаваных планшэтаў кітайскай вытворчасці, але да продажу яны не дайшлі. Тым часам беларуская кампанія Snami прадае Android-смартфон Snami M380 і шэраг звычайных тэлефонаў пад уласным брэндам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?