Фота: Сяргей Гудзілін
Мінскія паркі адкрыюць сезон атракцыёнаў 17 красавіка, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УП «Гарадскія паркі Мінскзеленбуду».
Пакуль атракцыёны праходзяць дыягностыку і рамонтныя работы. Атракцыёны, старэйшыя за 10 год, пройдуць поўную тэхнічную атэстацыю.
Цэны на атракцыёны ў Мінску вырастуць на 10-20% праз падаражанне электраэнергіі, абслугоўвання і рамонту.
У 2015 годзе мінскія паркі атрымаюць некалькі новых каруселяў, у ліку якіх «Задыяк» у парку Чалюскінцаў і «Міні-джэт» у парку Горкага.
Акрамя таго, з 11 красавіка ў парку Чалюскінцаў запрацуе танцавальная пляцоўка. Танцы на ёй будуць стартаваць а 16 гадзіне.





