Міністэрства гандлю прыняло рашэнне аб прыпыненні дзейнасці шасці магазінаў ААТ «ДорОрс» у Оршы, Баранавічах і Ваўкавыску, паведаміла прэс-служба ведамства. На ўстараненне парушэнняў кіраўніцтву сеткі адведзена сем дзён. 

Як растлумачылі ў Мінгандлі, з 23 сакавіка праводзіцца праверка сеткі.

«Падчас распачатых кантрольных мерапрыемстваў ужо зафіксаваныя шматлікія парушэнні гандлёвага заканадаўства, у тым ліку невыкананне асартыментных пералікаў, адсутнасць пэўнай інфармацыі для спажыўцоў пра тавары і іх вытворцаў, рэклама алкаголю і інш. Акрамя таго, амаль у кожным гандлёвым аб'екце ўстаноўленыя факты рэалізацыі пратэрмінаванай ці небяспечнай прадукцыі», — адзначылі ў міністэрстве.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?