З 16 па 19 красавіка ў мінскім кінатэатры «Ракета» пройдуць паказы ўнікальнага фільма «Здорово и Вечно», які распавядае пра расійскі музычны феномен дзевяностых — гурт «Гражданская оборона».

Стужка створаная Наталляй Чумаковай (удавой Ягора Летава і музыкай апошняга складу «ГО») з выкарыстаннем унікальных здымкаў з архіва музыкі, успамінаў яго сяброў і паплечнікаў.

17 красавіка у сталічным клубе «Цэнтр» беларускія музыкі аддадуць даніну памяці Ягора Летава. Песні «Гражданской обороны» разам са слухачамі выканаюць «Серебряная Свадьба», Akute, Каця Пытлева, «Пьяные Гости», Фёдар Жывалеўскі, «Красные Звёзды» і іншыя.

Даведкі па тэлефонах: (29), (33)6555596; (17)3950565. Квіткі каштуюць 100-250 т.р.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?