Фота: rusbusiness.biz
З дапамогай новай электроннай сістэмы пракату ў Мінску можна будзе арандаваць ровар, распавядае «СБ».
Максімальны тэрмін арэнды — 24 гадзіны. Ровары будуць выстаўленыя на велапаркоўках і абароненыя электронным замком.
Каб атрымаць ровар, трэба будзе здабыць пароль на алнайн-сэрвісе. Праз ідэнтыфікацыю карыстальніка сістэма будзе ўзнагароджваць бонусамі сумленных карыстальнікаў і караць абмежаваннямі тых, хто парушае правілы арэнды.
Арганізатары акцыі ўжо здабылі для праекту 37 былых у выкарыстанні ровараў. Зараз валанцёры іх рамантуюць і рыхтуюць да сезона. Ахвочых дапамагчы просяць звяртацца ў «Гараж № 38» (пр-т. Незалежнасці, 44).