Урад Расіі ўхваліў праект пагаднення аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага фінансавага крэдыту на $110 млн.

Рашэнне аб гэтым прынята на праведзеным напярэдадні пасяджэнні ўрада, гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Кабінета міністраў РФ.

«Каб пазбегнуць транзакцыйных і курсавых рызык, звязаных з разлікам ў далярах ЗША, прадастаўленне крэдыту, а таксама пагашэнне і абслугоўванне доўгу будзе праводзіцца ў расійскіх рублях», — адзначаецца ў паведамленні.

Умовай прадастаўлення крэдыту названа адсутнасць пратэрмінаваных абавязацельстваў перад Расіяй і Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС па раней прадастаўленых крэдытах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?