Музыкі заявілі, што тым самым выказваюць творчую салідарнасьць з гуртом Naka і арганізатарамі праекту «Re:Песьняры».

26 сакавіка N.R.M. і Drum Ecstasy мелі сумесны выступ у клюбеRe:Public. Падчас сэта каманды Філа Чмыра на сцэну выйшаў франтмэн N.R.M. Піт Паўлаў і пры падтрымцы бубначоў выканаў два творы – «Мова» на словы Алеся Разанава і «Малітву» Янкі Купалы.

У сваім камэнтары для парталу Tuzin.fm Піт Паўлаў патлумачыў, што тым самым ён з калегамі хацеў выказаць сваё стаўленьне да канфлікту, які адбыўся між кампазытарам Алегам Моўчанам з аднаго боку і сьпявачкай Настай Шпакоўскай ды прадусарам Сяргеем Будкіным з другога: «Мы занялі бок музыкаў і арганізатараў праекту ў гэтым канфлікце. Ня тое, каб мы супраць аўтарскіх правоў. Проста для мяне відавочна, што песьня была напісаная Моўчанам у суаўтарстве з Мулявіным і ўнёсак Мулявіна ёсьць вырашальным у гэтай песьні. Мне вельмі спадабалася ідэя сустрэчнай позвы да Моўчана, бо песьня сапраўды мае належыць у першую чаргу дзяржаве – Рэспубліцы Беларусь. Другі аспект – дзяліць грошы трэба калі яны ёсьць. Грошы, атрыманыя ад выкананьня, сплочаны аўтару. Патрабаваць звыш за тое, гэта няшчыра ў нашых умовах. Гэта спроба забіць слабы наш шоў-біз».

Сваю салідарнасьць да гэтага ўжо выказалі таксама сьпявачка Pauline, паэты Адам Глёбус, Байсан, паэт і музыка Сяргей Балахонаў, Глеб Лабадзенка і 230 слухачоў курсаў «Мова Нанова». Пра сваю маральную падтрымку гурта Naka ў сувязі з гэтым канфліктам публічна таксама заявілі Вераніка Круглова,Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка ды шэраг іншых творцаў.

Відэа можна паглядзець тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?