Амерыканскі мільярдэр-філантроп Джордж Сорас лічыць, што Еўрасаюз ігнаруе фінансавы стан Украіны. Ён заклікае Брусэль выдзеліць Кіеву дадатковае фінансаванне.

У інтэрв'ю Бі-бі-сі 84-гадовы мецэнат заявіў, што Еўропа занадта занятая рашэннем фінансавых праблем Грэцыі.

Лепш было б заахвоціць украінцаў, якія імкнуцца да Еўропы і супрацьстаяць пагрозе з Расіі, мяркуе Сорас.

Прадстаўнікі ўкраінскага ўрада наведваюць еўрапейскія дзяржавы і ЗША з мэтай дамагчыся рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу.

Два тыдні таму Рада кіраўнікоў МВФ прыняла рашэнне аб выдзяленні больш за 17 млрд даляраў Кіеву ў рамках чатырохгадовай праграмы дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?