На Манхэтэне ў выніку выбуху газу 26 сакавіка загарэліся і абрынуліся два будынкі. Пацярпелі як мінімум 12 чалавек. Трое з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

У другой палове дня ў чацвер больш за 100 пажарных спрабавалі патушыць пажар, які ахапіў чатыры будынкі.

Прычынай выбуху і абвальвання дамоў стала ўцечка газу, паведаміў мэр горада Біл дэ Блазіа.

Паводле яго слоў, аварыю выклікалі будаўнікі, што пашкодзілі газаправод у рэстаране на першым паверсе аднаго з будынкаў.

Выбух газу прывёў да пажару ў будынку, дзе знаходзіўся японскі рэстаран. Пажар хутка распаўсюдзіўся на суседнія дамы.

Будынкі знаходзяцца на рагу Другой авеню і Сёмай вуліцы непадалёк ад Нью-Ёркскага універсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?