Выхад сінглу «#вяртаеммову» гурт Zatochka прымеркаваў да Дня Волі.

«Мы звяртаемся да усёй свядомай моладзi, якая мае гонар і хоча быць сапраўднымі Беларусамі з асноўнай нацыянальнай прыкметай — нашай мовай», — перадае заяву гурту Tuzin.FM.

«Мы лiчым, што абавязкова трэба адраджаць нашую мову. Трэба расказваць, адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна ня ведаць яе і не карыстацца ёй»,

 — пішуць музыкі.

***

Магілёўскі панк-гурт Zatochka запісаў дэбютны альбом у 2009 годзе. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцця Еўра-2012. Уладальнік прызу глядацкіх сімпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?