Асноўная версія авіякатастрофы на поўдні Францыі — няшчасны выпадак, астатнія версіі з'яўляюцца спекуляцыямі.

Пра гэта, як паведамляе Reuters, заявіла віцэ-прэзідэнт Lufthansa ў Еўропе Хейке Бірленбах.

«На дадзены момант мы заяўляем, што гэта няшчасны выпадак. Нам няма чаго больш зараз сказаць. Усё астатняе з'яўляецца спекуляцыямі», — сказала Бірленбах на прэс-канферэнцыі ў Барселоне.

Самалёт Germanwings (лаўкостэр, які належыць нямецкай Lufthansa), які ляцеў з Барселоны ў Дзюсэльдорф, разбіўся на поўдні Францыі 24 сакавіка. На яго борце знаходзіліся 150 чалавек, як мяркуецца, усе яны загінулі. Сярод пасажыраў было 67 грамадзян Германіі і, як мяркуецца, 45 — Іспаніі, а таксама адзін грамадзянін Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?