Аляксандр Лукашэнка патрабуе падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ўжо склалася добрая традыцыя - ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаць дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара лепшым вучоным краіны. Як лічыць Лукашэнка, гэта прызнанне важнай ролі навукі ў жыцці грамадства і высокай адказнасці беларускай навуковай эліты.

«У Беларусі ступень доктара навук або званне прафесара атрымаць няпроста, — працягнуў кіраўнік дзяржавы. — Я пастаянна нацэльваю Вышэйшую атэстацыйную камісію на тое, каб быў надзейны бар'ер для слабых і неактуальных работ. Трэба падтрымліваць і даваць зялёнае святло толькі тым даследаванням, якія маюць вялікую навуковую каштоўнасць і рэальны эфект».

На думку Аляксандра Лукашэнкі, падрыхтоўка навуковых кадраў з'яўляецца адным з ключавых звёнаў у павышэнні эфектыўнасці работ даследчых калектываў. Менавіта актыўная дзейнасць дактароў навук і прафесараў — найбольш важкая характарыстыка творчага патэнцыялу навукова-даследчага інстытута або навучальнай установы.

«У гэтым плане добры прыклад паказвае сфера аховы здароўя, — заўважыў Лукашэнка. — Апошнія гады ў нас абараняецца шмат дысертацый па медыцынскай тэматыцы. У прыватнасці, у такіх галінах, як клінічная медыцына, ваенная хірургія, анкалогія, эндакрыналогія, рэпрадуктыўнае здароўе, эпідэміялогія, медыцынская біялогія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?