Урад Украіны не будзе адмяняць святкаванне Дня Перамогі 9 мая. Пра гэта на брыфінгу заявіў віцэ-прэм'ер-міністр — міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка.

«Урад не будзе адмяняць 9 мая як Дзень Перамогі. У той жа час, урад прапануе да 9 мая таксама належным чынам адзначаць і дзень 8 мая, як гэта робіцца ва ўсёй Еўропе… Урачыстыя і мемарыяльныя мерапрыемствы ва Украіне будуць адбывацца і 8, і 9 мая», — падкрэсліў Кірыленка.

«Падкрэсліваю, што ніякіх намераў адмяняць святочны выхадны дзень 9 мая ўрад Украіны не мае», — запэўніў Кірыленка.

Раней група народных дэпутатаў зарэгістравала ў Радзе законапраект адносна святкавання 8 мая Дня памяці і прымірэння. Ініцыятарамі законапраекта выступілі Ігар Масійчук, Юлія Цімашэнка, Ігар Луцэнка, Барыс Тарасюк, Барыс Філатаў, Уладзімір Парасюк, Міхаіл Гаўрылюк ды інш.

Расійская Дзярждума паспела выказаць пратэст з гэтай нагоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?