На некалькіх інтэрнэт-сайтах з’явіўся тэкст з абвінавачваннямі ў плагіяце першага прарэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Андрэя Цыгеля. Верагодна, першакрыніцай тэксту ёсць сайт danuvius.orthodoxy.ru.

Аўтар заяўляе, што знайшоў у тэкстах Цыгеля шмат плагіяту, прыводзіць параўнальную табліцу ўрыўкаў з тэксту Цыгеля і самастойна знойдзеных меркаваных крыніц. Ён прыходзіць да высновы пра «выяўленне недапушчальных пазычэнняў чужога тэксту» ды мяркуе, што Цыгель прыпісвае сабе чужыя тэксты цэлымі абзацамі.

Як распавёў «Нашай Ніве» Андрэй Цыгель, ён не згодны з абвінавачаннямі і сумняецца ў кампетэнтнасці аўтара тэксту, але не знайшоў спосаб звязацца з іх аўтарам.

Тэкст абвінавачання падпісаны «Вараб’ёў Сяргей Уладзіміравіч, кандыдат філалагічных навук». 

Напраўду, пошук у інтэрнэце выдаў некалькі людзей з такім імем. Але адзін з іх — доктар гістарычных навук Міжнароднага юрыдычнага інстытута ў Маскве, другі — кандыдат педагагічных навук з неназванай установы ў Маскве. Кандыдата філалагічных навук з такім імем Google не ведае. Пра абодвух знойдзеных таксама няшмат звестак.

Андрэй Цыгель напісаў заяву ў міліцыю, каб праваахоўчыя органы праверылі рэальнасць існавання такога чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0