Фота Вольгі Шукайла, tut.by

Фота Вольгі Шукайла, tut.by

У аўторак, 24 сакавіка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — -5°С, максімальная днём 7 — +13°С, па паўднёвым захадзе да + 15°С.

У сераду па паўночнай палове краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — +4°С, максімальная днём ад + 7°С па поўначы да + 16°С па поўдні краіны.

Пачынаючы з чацвярга і да канца тыдня надвор'е будзе вызначаць цёплая, але вільготная паветраная маса з Чорнага мора, будзе цёпла, але дажджліва.

26 сакавіка ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, у асноўным дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — + 6°С, максімальная днём 6 + 13°С, па поўдні месцамі да + 16°С.

Канец тыдня таксама будзе дажджлівым.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — + 7°С, максімальная днём 7 — + 13°С, па паўднёвым захадзе месцамі да + 15°С, у паўночна-ўсходніх раёнах 4 — + 6°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?