Выява: Mars One

Выява: Mars One

Бас Лансдорп, кіраўнік прыватнага касмічнага праекту Mars One, запісаў разгорнуты відэаадказ на крытыку ўдзельніка праекту Джозэфа Роша.

Рош абвінавачвае аўтараў крытычнага артыкулу ў пустой пагоні за сенсацыяй.

Ён сцвярджае, што заявак на ўдзел было насамрэч 200 тысяч і што адбор удзельнікаў не залежыць ад сумы ахвяраванняў на праект.

Таксама кіраўнік Mars One зазначыў, што параўнальна сціплай сумы ў 6 млрд даляраў хопіць на праект, бо плануецца палёт людзей толькі ў адзін бок — каланісты застануцца жыць на Марсе.

Запуск першага касмічнага апарату Mars One на Марс быў перанесены на два гады — да 2020 года.

Гэта значыць і змяшчэнне ўсяго графіку на два гады — запуск людзей на Марс адбудзецца ў 2027 годзе, а не ў 2025-м, як планавалася раней.

Затрымка тлумачыцца наступным раўндам перамоў з інвестарамі, у якіх зацягнулася «папяровая праца». Яна завершыцца, як чакае кіраўнік праекту, ужо гэтым летам, але Mars One не паспее ў час прафінансаваць даследаванні кампаніі Lockheed Martin, неабходныя для запуску першага беспілотнага апарату да Марса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?