Беларусаў Варшавы, а таксама ўсіх жыхароў польскае сталіцы, запрашаюць узяць удзел у сьвяточным шэсці, якое адбудзецца ў нядзелю, 22 сакавіка.

Пачатак шэсця — каля помніка Тадэвушу Касцюшку (Plac Żelaznej Bramy) а 14-йз.

Потым шэсце скіруецца вуліцамі Маршалкоўскай, Сьвентакшыскай, Новым Святам і Кракаўскім прадмесцем да помніка Адаму Міцкевічу, дзе адбудзецца мітынг.

Прыходзьце самі, прыносьце нашыя нацыянальныя сімвалы, запрашайце знаёмых!

Дзень Волі — наша Свята!

Адзначым жа яго годна!

Жыве Беларусь!

#25sakavika

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0